20 красавiка 2024, Субота, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БХД: Гэтыя «выбары» ўжо трэба прызнаць нелегітымнымі

2
БХД: Гэтыя «выбары» ўжо трэба прызнаць нелегітымнымі

Аргкамітэт у стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя выступіў са зваротам да грамадскіх дзеячаў і палітычных сіл Беларусі.

Аргкамітэт у стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя выступіў са зваротам да грамадскіх дзеячаў і палітычных сіл Беларусі ў сувязі з абвешчанай датай галасавання на прэзідэнцкіх «выбарах» і ўзрослай колькасцю спекуляцый на тэму патрэбы легітымацыі існуючай улады перад пагрозай незалежнасці Беларусі з боку Расеі. Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя заклікае ўсе дэмакратычныя сілы Беларусі і грамадскіх дзеячаў ужо сёння далучыцца да ацэнкі выбарчага працэсу як нелегітымнага, паведамляе прэс-служба БХД.

«Спрыяльныя для рэжыму замежнапалітычныя ўмовы даюць падставу многім як у Беларусі, так і за мяжой для заклікаў да легалізацыі рэжыму. Адной з падставай гэтага можа стаць адзнака будучай кампаніі як «больш дэмакратычнай», чым папярэднія.

Аднак мы падкрэсліваем, што гэтыя «выбары» праходзяць без уліку ацэнкі міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі, АБСЕ, а таксама ўрадамі дэмакратычных краін свету рэферэндумаў 1996 і 2004 гадоў, вынікі якіх былі прызнаныя нелегітымнымі. Гэта значыць, што ніхто не мае права абірацца на пасаду прэзідэнта больш чым на два тэрміны.

Акрамя таго, асноўныя апаненты рэжыму, у тым ліку былыя кандыдаты ў прэзідэнты Мікалай Статкевіч, Андрэй Саннікаў і многія іншыя палітычныя дзеячы незаконна пазбаўленыя магчымасці ўдзельнічаць у выбарах. Не адбылося патрэбных змяненняў і ў выбарчым заканадаўстве.

Усё гэта дае падставы даць ацэнку прэзідэнцкай кампаніі як нелегітымнай і ўжо цяпер не прызнаваць яе вынікаў.

Легалізацыя сённяшняй улады не толькі не абароніць незалежнасць Беларусі, але і зробіць легітымнымі ўсе акты па здачы суверэнітэту, якія ўжо падпісаныя ёю, або тыя, што яна падпіша ў будучыні», - гаворыцца ў звароце.

«Паспешныя саступкі рэжыму на падставе эканамічных інтарэсаў могуць прывесці да катастрофы ў будучыні. Нягледзячы на раз'яднанасць дэмакратычнай апазіцыі і незалежна ад тых палітычных кампаній, якія праводзяць розныя палітычныя сілы, ёсць усе падставы даць усім разам ацэнку будучай кампаніі. Гэта будзе важным і правільным крокам для ўсіх дэмакратычных сіл Беларусі», - заявіў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках