28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсэн Авакаў звольніў усіх даішнікаў Мікалаеўскай вобласці за карупцыю

13
Арсэн Авакаў звольніў усіх даішнікаў Мікалаеўскай вобласці за карупцыю
Арсэн Авакаў
ФОТА: REUTERS

Міністр унутраных спраў Арсэн Авакаў расфармаваў Управу Дзяржаўнай аўтаінспекцыі Мікалаеўскай вобласці.

Больш за 300 работнікаў гэтага падраздзялення выведзеныя за штат, паведамілі ў прэс-службе МУС Украіны.

Такую заяву міністр зрабіў сёння, 1 ліпеня, перад асабовым складам ДАІ ў Нікалаеве. У горад ён прыехаў пасля апублікаванага ў сацыяльных сетках відэа, на якім зафіксаваныя факты хабарніцтва супрацоўнікамі ДАІ ў Коблева, паведамляе "Укрінформ".

"Мне надакучыла глядзець на бессаромныя вочы "даішнікаў". Увесь склад ДАІ Мікалаеўскай вобласці будзе выведзены за штат і звольнены. У чацвер вы павінны прыбыць у міліцыю для вызначэння парадку атэстацыі. Кожны, хто хоча працаваць у новай паліцыі, - павінен даказаць гэта", - адзначыў Авакаў.

Ён удакладніў, што конкурсны прыём стартуе з 27 ліпеня. Да таго часу замест ДАІ патруляванне ў Мікалаеўскай вобласці будзе праводзіць спецпадраздзяленне "Міратворац", байцоў якога Авакаў прывёз з сабой, а таксама спецпадраздзяленні "Нікалаеў" і "Кобра".

Раней актывіст Зміцер Краўчук зняў на відэа, як інспектары ДАІ на пасту ў пасёлку Коблева збіраюць хабар з кіроўцаў грузавікоў. Ён зафіксаваў, як за дзве гадзіны інспектары атрымалі некалькі дзясяткаў хабараў ад кожнага праязджаўшага праз пост грузавіка.

Нагадаем, Кабінет міністраў ініцыюе змены ў Крымінальны працэсуальны і Крымінальны кодэксы Украіны для ўзмацнення жорсткасці адказнасці карупцыянераў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках