25 красавiка 2024, Чацвер, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Зась прызначаны выконваючым абавязкі дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі

6
Станіслаў Зась прызначаны выконваючым абавязкі дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі
Станіслаў Зась

Намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі краіны Станіслаў Зась прызначаны выконваючым абавязкі дзяржсакратара Савета бяспекі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба дыктатара ў сераду. Паводле яе інфармацыі, адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 1 ліпеня.

Нагадаем, 24 чэрвеня дыктатар вызваліў ад пасады дзяржсакратара Савета бяспекі рэспублікі Аляксандра Мяжуева з ягонай просьбы ў сувязі са складанымі сямейнымі абставінамі.

Станіслаў Зась нарадзіўся ў 1964 годзе ў Чарнігаўскай вобласці. У 1985 годзе з адзнакай скончыў Бакінскага вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, у 1996 годзе з адзнакай і залатым медалём - Вайсковую акадэмію Беларусі, а ў 2005 годзе таксама з адзнакай і залатым медалём - Вайсковую акадэмію Генеральнага штаба ВС РФ. Кандыдат вайсковых навук. Узнагароджаны 4 медалямі. Праходзіў вайсковую службу і працаваў ва Узброеных Сілах, МУС, КДБ, памежных войсках. Быў начальнікам аддзела вайсковага будаўніцтва галоўнай аператыўнай управы Генеральнага штаба Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, займаў пасаду намесніка начальніка галоўнай управы - начальніка 1-й управы галоўнай аператыўнай управы Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі. 29 жніўня 2008 указам прэзідэнта №472 прызначаны намеснікам Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках