19 красавiка 2024, Пятніца, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўнага энэргетыка «Магілёўліфтмаша» абвінавацілі ў вымагальніцтве хабараў

6
Галоўнага энэргетыка «Магілёўліфтмаша» абвінавацілі ў вымагальніцтве хабараў

Менскія следчыя скончылі расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да былога галоўнага энэргетыка ААТ «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання».

«Расследаванне скончанае. Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд. Па сукупнасці сабраных паводле крымінальнай справы доказаў Заводскім (г.Менска) раённым аддзелам Следчага камітэта гэтаму чалавеку выстаўленае канчатковае абвінавачанне паводле ч.2, 3 арт.430 (атрыманне хабару) КК Беларусі», - растлумачылі БелТА у Следчым камітэце.

Службовая асоба была затрыманая ў сакавіку 2015 года ў момант атрымання чарговай часткі хабару ў суме $2,9 тысяч ад дырэктара аднаго з прыватных прадпрыемстваў.

Паводле звестак следства, гэты чалавек неаднаразова з траўня 2011 года да сакавіка 2015 прымаў грашовыя ўзнагароды ад дырэктара аднаго з прыватных прадпрыемстваў за спрыяльнае развязанне пытанняў аб укладанні дамоў на пастаўку электратэхнічнай прадукцыі на адрас «Магілёўліфтмаша». Сума незаконна атрыманых грашовых узнагарод склала больш за Br90 млн.

«Пры гэтым у адным выпадку мужчына патрабаваў хабар з пагрозамі прымянення фізічнай расправы і пашкоджаннем маёмасці хабарадавальніка», - адзначылі ў следчым ведамстве.

У дачыненні да абвінавачанага ўжытая мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках