20 красавiка 2024, Субота, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выйшаў трэйлер спін-офу «Рокі»

2

Кінастудыя Warner Bros. Прэзентавала трэйлер спартыўнай драмы «Крыд», які пашыраць кінафраншызу пра баксёра Рокі Бальбоа.

Ролік апублікаваны на канале кампаніі на YouTube. Стужка павінна выйсці на экраны ў лістападзе 2015 года. Яна стане сёмай ў серыі і першай, дзе герой Сільвестра Сталонэ паўстане ў другараднай ролі, піша Lenta.ru.

Над спін-офам працуе рэжысёр Раян Куглер. У цэнтры ўвагі апынецца малады баец Аданіс, сын Апола Крыда, а герой Сталонэ вернецца ў якасці яго нага настаўніка.

Галоўную ролю ў фільме выканаў актор Майкл Б.Джордан. Раней ён ужо працаваў з Куглерам у фільме «Станцыя «Фрутвэйл». Сцэнар для «Крыду» напісаў сам Сталонэ ў суаўтарстве з Куглерам і Ааронам Кавінгтанам.

Папярэдні фільм пра баксёра выйшаў у 2006 годзе пад назвай «Рокі Бальбоа». У стужцы паказаны апошні бой Рокі, які закончыў ягоную кар'еру на рынгу. З сямі фільмаў серыі ў чатырох рэжысёрам выступіў сам Сільвестр Сталонэ, а да шасці першых ён напісаў сцэнары. Стужкі сабралі ў пракаце агулам больш як мільярд даляраў. Першая стужка франшызы атрымала ў 1976 годзе тры «Оскары», у тым ліку ў намінацыі «Найлепшы фільм».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках