20 красавiка 2024, Субота, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пакупнікоў для «Брэсцкага піва» не знайшлі

9
Пакупнікоў для «Брэсцкага піва» не знайшлі

Прызначаны на 1 ліпеня конкурс для продажу пакета акцый дзяржавы ў ААТ «Брэсцкае піва» прызнаны несапраўдным з прычыны адсутнасці заявак.

Пра гэта БелТА паведаміў дырэктар абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці Павел Манько.

Гэта была другая спроба продажу акцый Берасцейскай вобласці адкрытага акцыянернага таварыства «Брэсцкае піва», якая закончылася няўдачай. Першыя таргі, прызначаныя на 5 траўня, праз адсутнасць заявак ад інвестараў таксама былі прызнаныя неадбыўшыміся.

Берасцейскай вобласці належыць 1 911 557 акцый ААТ «Брэсцкае піва», або 89,7301% статутнага фонду. На продаж выстаўляецца ўвесь пакет акцый, пачатковы кошт якога ацэньваецца Br166 млрд 801 млн 500 тысяч. Паводле ўмовах конкурсу, яго пераможцу трэба будзе цягам 36 месяцаў з даты ўкладання дамовы куплі-продажу акцый інвеставаць у развіццё ААТ не менш як $10 млн, а таксама забяспечыць выплату запазычанасці ў бюджэт. Новы ўладальнік прадпрыемства абавязаны будзе цягам трох гадоў правесці мадэрнізацыю піваварнай вытворчасці з давядзеннем магутнасцяў да вырабу піва не менш як 8 000 000 дэкалітраў на год.

Акрамя таго, цягам трох гадоў новы ўласнік абавязаны захоўваць сярэдняспісачную колькасць працоўных на ўзроўні, які фактычна будзе на дату ўкладання дамовы куплі-продажу, а таксама забяспечваць суму налічанага сярэднямесячнага заробку не ніжэйшую, чым сярэдняя ў Берасцейскай вобласці.

Берасцейскі піўвінкамбінат, пасля ператвораны ў ААТ «Брэсцкае піва», быў заснаваны ў 1970 годзе. Паводле пастановы эканамічнага суда Берасцейскай вобласці ў лістападзе 2014 прадпрыемства прызнанае эканамічна неплатаздольным (банкрутам). Быў зацверджаны план і тэрмін правядзення санацыi - працягласцю 18 месяцаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках