19 красавiка 2024, Пятніца, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да палітвязня Дзядка зноў не пусцілі адваката

3
Да палітвязня Дзядка зноў не пусцілі адваката
Мікалай Дзядок

14 ліпеня адвакат спрабаваў сустрэцца з палітвязнем Мікалаем Дзядком у горацкай калоніі.

Але адміністрацыя ўстановы не пусціла адваката на сустрэчу, паведаміў «Радыё Свабода» бацька палітвязня Аляксандр Дзядок.

«У адміністрацыі сказалі, што Мікалай нібыта не напісаў заяву на сустрэчу. Але гэта хлусня, мы дакладна ведаем, што Мікалай пісаў заяву. Пра гэта ён напісаў у лісце.

Мікалай на 6 месяцаў кінуты ў памяшканне камернага тыпу, ён знаходзіцца ў маленькай дзвюхасабовай камеры. Пра варункі ўтрымання нічога не вядома. І тое, што з ім не даюць сустрэцца адвакату, выглядае як помста за нашу крытыку варункаў утрымання», - сказаў бацька.

Да змяшчэння ў ПКТ на 6 месяцаў Мікалай Дзядок 42 дні правёў у карцары.

Нагадаем, у траўні 2011 года актывісты анархісцкага руху Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч і Аляксандр Францкевіч былі асуджаныя судом Заводскага раёна Менска за злачынствы, прадугледжаныя часткай 2 артыкула 339 (злоснае хуліганства) і часткамі 2 і 3 артыкула 218 (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці) КК . Як мяркуюць праваабаронцаў, падставай для прысуду стаў удзел Дзядка ў мірнай дэманстрацыі пратэсту каля Мінабароны супраць супольных расейска-беларускіх вайсковых вучэнняў.

У лютым гэтага года суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў Дзядка, які мусіў выйсці на волю 3 сакавіка, вінаватым у злосным парушэнні рэжыму і прысудзіў да года і трох дзён пазбаўлення волі. Адбываць пакаранне палітвязня адправілі ў калонію № 9 у Горках.

Дзядка перавялі ў горацкую калонію 12 траўня, а ўжо на наступны дзень ён быў змешчаны на пяць дзён у штрафны ізалятар. 19 траўня яго зноў вярнулі ў штрафны ізалятар, дзе ён пакутаваў ад холаду і беспаспяхова прасіў перавесці яго ў іншую камеру. У выніку 20 траўня, каб прыцягнуць увагу дзяжурных ізалятара, маладзён парэзаў сабе рукі і жывот. Палітвязня змясцілі ў медчастку, але пасля першай медыцынскай дапамогі вярнулі ў тое ж халоднае памяшканне ізалятара, дзе ён прабыў да 26 траўня. Затым Дзядка перавялі ў атрад і вызначылі на працу. Ён адмовіўся, і 2 чэрвеня яго змясцілі ў ізалятар на сем дзён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках