25 красавiка 2024, Чацвер, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка атрымае крэдыт на $760 мільёнаў ад Расеі

37
Лукашэнка атрымае крэдыт на $760 мільёнаў ад Расеі

Гэтыя сродкі будуць пералічаныя ў 2015 годзе для сплаты і абслугоўвання дзяржзапазычанасці Беларусі.

Урад Расеі ўхваліў пагадненне аб выдаванні Беларусі ў 2015 годзе крэдыту на 760 мільёнаў даляраў, гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным на афіцыйным партале прававой інфармацыі, паведамляе РІА Новости.

Сума крэдыту даецца ў рублях паводле курсу Цэнтрабанка Расеі на дату падпісання пагаднення для сплаты і абслугоўвання сёлета дзяржзапазычанасці рэспублікі перад РФ і Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця. Апошнюю выплату Беларусь зробіць 15 лютага 2025.

«Беларускі бок выплачвае расейскаму боку за карыстанне крэдытам адсоткі паводле стаўкі LIBOR для 6-месячных дэпазітаў у далярах ЗША, павялічанай на маржу», - гаворыцца ў дакуменце. Сума маржы фіксуецца ў працоўны дзень, які папярэднічае дню падпісання пагаднення, і вызначаецца як розніца паміж прыбытковасцю расейскіх еўрааблігацый з пагашэннем праз 7 гадоў і стаўкай сямігадовага адсоткавага свопу ў далярах.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках