19 красавiка 2024, Пятніца, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску судзяць двух братоў, якія спрабавалі збегчы з залы суда

У Менску судзяць двух братоў, якія спрабавалі збегчы з залы суда

17 ліпеня ў Менскім гарадскім судзе пачаўся працэс паводле справы братоў Паповых.

Летась яны спрабавалі збегчы з-пад варты наўпрост у зале суда. Тады зламыснікаў судзілі за махлярства.

20 лістапада 2014 года пасля сканчэння паседжання ў судзе Савецкага раёна Менска абвінавачаныя папрасіліся ў туалет. Як і трэба, паводле інструкцыі, іх павялі па адным і пад наглядам. Затым суправадзілі ў канвойны пакой, і толькі за імі і трыма супрацоўнікамі зачыніліся дзверы, як Віталь выхапіў з рукава абрэзак трубы, які ўзяў у прыбіральні, і стаў збіваць канвойнага, пагражаючы забіць. Малодшы кінуўся на дапамогу брату, але яго хутка прыструнілі, пішуць «Беларускія навіны».

Нягледзячы на атрыманыя траўмы, у тым ліку чэрапна-мазгавую, міліцыянт прадоўжыў барацьбу і нават паваліў нападніка на падлогу. Трэці супрацоўнік папярэдзіў Папова, што будзе вымушаны ўжыць зброю, але той не адрэагаваў. Папераджальныя стрэлы некалькі астудзілі запал агрэсара і яго ўціхамірылі, затым абодвух адвялі ў камеры.

Цяпер яны перасоўваюцца з узмоцненым канвоем, выключна ў кайданках і ў суправаджэнні службовых сабак.

Вядома, што браты нарадзіліся ў Алматы, грамадзяне Казахстана. Часова жылі ў Маскве і Маскоўскай вобласці. У абодвух вышэйшая адукацыя, ёсць дзеці.

За спробу ўцёкаў, учыненую групай асоб з прымяненнем гвалту, паводле ч.1 арт.14 і ч.2 арт. 413 Крымінальнага кодэкса распачатая справа ў дачыненні да двух абвінавачаных. Судовае разбіральніцтва праходзіць у закрытым рэжыме, бо будуць разгледжаныя дакументы пад з грыфам «Для службовага карыстання».

Прысуд паводле артыкула «махлярства» ўвайшоў у дзеянне 12 траўня 2015 года, паведамляе «СБ Беларусь сёння».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках