25 красавiка 2024, Чацвер, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ІП з Віцебска: Ураду засталося толькі ўвесці падатак на паветра

31
ІП з Віцебска: Ураду засталося толькі ўвесці падатак на паветра

Акрамя таго, што беларускія ўлады ў чарговы раз спрабуюць залезці ў кішэню грамадзян, яны робіць гэта вельмі непрафесійна.

Такое меркаванне для сайта charter97.org выказала індывідуальная прадпрымальніца з Віцебска, лідарка прадпрымальніцкага руху Ірына Яскевіч.

- Сёння старшыня «савета рэспублікі» Міхаіл Мясніковіч прапанаваў абкласці ПДВ пасылкі, якія атрымліваюць беларусы з-за мяжы. А таксама пачаць барацьбу з «прыніжэннем» іх дэклараванага кошту. Як вы можаце ацаніць гэтую чарговую «ініцыятыву» ўладаў?

- Мне складана ацэньваць Міхаіла Мясніковіча з многіх прычынаў. Напэўна, ён палічыў гэтыя пасылкі. Напэўна, ён уяўляе, што там брыльянты і залатыя зліткі. Я мяркую, што падатак на даданую вартасць можа быць тады, калі гаворка ідзе пра факт гандлю, дзе ёсць пакупнік і прадавец. А калі ў мяне за мяжой ёсць сябар, муж, зяць, прыяцель? Ні ў адной краіне свету няма такога абсурду. Я б парэкамендавала спадару Мясніковічу разгледзець, хто як глыбока ўдыхае. Гэта ж таксама можна абкласці падаткам. Акрамя таго, што ўрад у чарговы раз спрабуе залезці ў кішэню грамадзян, ён робіць гэта вельмі нематывавана. Добра, ёсць 6 мільёнаў пасылак за мінулы год. Як яны ацэньваюць гэтыя пасылкі: па вазе, па тым, што там укладзена? Як гэтыя пасылкі будуць правярацца? Добра, адкрыюць яны кожную пасылку, убачаць там «трусы, гадзіннік» і яшчэ што-небудзь... Як яны сабе ўяўляюць крытэр ацэнкі пасылкі? Такое, напэўна, уласціва для краіны з вайсковым становішчам - калі ўрад зноў апусціць «жалезную заслону», і мы будзем варыцца ва ўласным соку і меркаваць, што жывем «лепш за ўсіх».

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках