23 красавiка 2024, aўторак, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Іларыёнаў: Крэмль перайграў самога сябе, раззлаваўшы Захад

5
Андрэй Іларыёнаў: Крэмль перайграў самога сябе, раззлаваўшы Захад
АНДРЭЙ ІЛАРЫЁНАЎ
ФОТА: RFE/RL

Расейскае кіраўніцтва ў канфлікце з Захадам страціла момант, калі лідары «сямёркі» гатовыя былі пайсці на сур'ёзныя саступкі ва ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту.

Цяпер Крэмль спрабуе памяняць сітуацыю, але «цягнік сышоў».

Такое меркаванне ў інтэрв'ю «Радио Свобода» выказаў расейскі эканаміст, экс-дарадца Пуціна Андрэй Іларыёнаў.

На думку экспэрта, «яшчэ сёлета ў студзені, нават можа быць у канцы мінулага года Захад яшчэ спаў».

«Ён пачаў прачынацца ў лістападзе мінулага года на сустрэчы «дваццаткі». Вырашальную ролю ў гэтым абуджэнні згуляла Ангела Мэркель, кантактуючы 6 гадзін з Уладзімірам Пуціным. Але радыкальны паварот у пазіцыі Захаду, мабыць, можна ідэнтыфікаваць сёлета студзенем-лютым. Дагэтуль пазіцыя Захаду, такога калектыўнага Захаду ў выглядзе лідараў найбуйнейшых заходніх дзяржаў, «сямёркі» і гэтак далей зводзілася да таго, што мы гатовыя ўсё дараваць, мы гатовыя забыцца на Крым, спыні вайну на ўсходзе Украіны, калі вайна будзе спыненая, то нейкім чынам мы гатовыя пагадзіцца з новым статусам кво. Мне здаецца, што Крэмль перайграў самога сябе ў гэтым сэнсе, прапусціўшы для сябе зручную для яго пазіцыю. Зараз Захад раззлаваўся», - мяркуе ён.

Як падкрэсліў Іларыёнаў, справа нават не ў санкцыях, а ў тым, што Захад «прыняў прынцыповую пастанову аб вядзенні канфрантацыі з сённяшняй Расеяй, з сённяшнім расейскім кіраўніцтвам».

«Самая важная рэч: справа ў тым, што нягледзячы на тое, што ў некаторых пытаннях, напрыклад, у пытаннях паставак смяротнай зброі Украіне на Захадзе толькі адзін чалавек, прынамсі, у Злучаных Штатах толькі адзін чалавек пярэчыць - гэта прэзідэнт Абама, а ў сутнасці справы ва ўсім амерыканскім грамадстве, у Кангрэсе склаўся абсалютны кансэнсус аб патрэбе гэтых паставак. Але што да таго, што мець з гэтым рэжымам стасункі нельга, нікога хто б займаў іншую пазіцыю, у тым ліку і Абама, няма», - растлумачыў экспэрт.

«Тое, што цяпер абмяркоўваецца на міжнародных форумах публічна, чаго не было ніколі, ні да грузінскай вайны, ні пасля грузінскай вайны, ні пасля пачатку ўкраінскай вайны, ні пасля анэксіі Крыма, і нават да вясны гэтага года, зараз публічна абмяркоўваюцца розныя варыянты вайсковых дзеянняў супраць Расеі. Гэтага не было ніколі. І вось гэта разуменне, гэты прынцыпова новы стан замежнапалітычнай сітуацыі міжнародных стасункаў стаў зразумелым для таго ж Крамля. Мы бачым, наколькі хутка і аператыўна яны спрабуюць зараз памяняць сітуацыю. Але цягнік ужо сышоў», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках