16 красавiка 2024, aўторак, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША просяць Швейцарыю экстрадаваць семярых супрацоўнікаў FIFA

ЗША просяць Швейцарыю экстрадаваць семярых супрацоўнікаў FIFA
Фота: Keystone via AP

ЗША адправілі Швейцарыі запыт на экстрадыцыю сямі чыноўнікаў FIFA, арыштаваных у траўні праз падазрэнне ў карупцыі.

Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце Швейцарскага федэральнага бюро юстыцыі, паведамляюць РІА «Новости».

Запыт зроблены на падставе ордэраў на арышт, выпісаных 20 траўня федэральнай пракуратурай усходняй акругі Нью-Ёрка, якая праводзіць расследаванне ў дачыненні да чыноўнікаў FIFA, падазраваных у хабарніцтве на суму больш за $100 млн у абмен на выдаванне медыя і спонсарскіх правоў на спартыўныя турніры, якія праводзяцца ў ЗША і Лацінскай Амерыцы. Мяркуецца, што гэтыя ўгоды былі падрыхтаваныя ў ЗША, а плацяжы прайшлі праз амерыканскія банкі.

Паліцыя Цюрыха ў найбліжэйшы час правядзе слуханні гэтых запытаў ЗША што да сямі чыноўнікаў, чые імёны пакуль не называюцца. Адзначаецца, што ў чыноўнікаў і іх адвакатаў ёсць 14 дзён, каб адказаць на запыт. Гэты тэрмін можа быць падоўжаны яшчэ на 14 дзён пры наяўнасці дастатковых падстаў.

Раней паведамлялася, што Інтэрпол на запыт ЗША выдаў некалькі «чырвоных ордэраў» на арышт былых чыноўнікаў FIFA, абвінавачаных у карупцыі.

Нагадаем, 27 траўня высокапастаўленыя чыноўнікі FIFA былі арыштаваныя ў Цюрыху праз абвінавачванне ў карупцыі, а яшчэ некалькім прад'яўленыя абвінавачванні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках