19 красавiка 2024, Пятніца, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пажар пад Чарнобылем часткова патушаны

1
Пажар пад Чарнобылем часткова патушаны

У зоне ўзгарання застаецца чатыры ачагі, дзе ўсё яшчэ тлее торф.

Узгаранне лесу ў Чарнобыльскай зоне часткова ліквідаванае. Пра гэта сёння на брыфінгу паведаміў кіраўнік Дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацый Мікалай Чачоткін, паведамляе ЛІГАБізнесІнформ.

«З раніцы ў нас было шэсць ачагоў узгарання, на сённяшні дзень на ўсіх шасці ачагах узгаранне сухой травы ліквідаванае. Застаецца чатыры ачагі, дзе ідзе тленне торфу. Узгаранне ляснога подсцілу, і травы цалкам ліквідаванае», - сказаў ён.

Чачоткін таксама падкрэсліў, што сітуацыя на месцы здарэння цалкам кантралюецца і дадаў, што асноўныя намаганні ратавальнікаў сканцэнтраваныя на тушэнні названых чатырох ачагоў. З ягоных слоў, тушэнне торфу можа доўжыцца месяцамі.

Кіраўнік ДсНС дадаў, што галоўнае ў гэтай сітуацыі тое, што выратавальнікі не дапусцілі перакідвання пажару на лясныя масівы на тэрыторыі Жытомірскай вобласці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках