20 красавiка 2024, Субота, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Большасць беларусаў гэтыя «выбары» ўсё роўна будуць байкатаваць

47
Большасць беларусаў гэтыя «выбары» ўсё роўна будуць байкатаваць
Віталь Рымашэўскі
ФОТА: «Радыё Свабода»

«Прэзідэнцкую кампанію» ў Беларусі можна прызнаць нелегітымнай ўжо цяпер.

Прызначаная дата «выбараў». Для большасці відавочна - дадзены старт не выбарчай кампаніі, а кампаніі ў новай інагурацыю старой персоны. Упэўнены, што менавіта з гэтай прычыны, нягледзячы на заканадаўчую забарону заклікаў да байкоту, большасць беларусаў гэтыя «выбары» прабайкатуюць без усялякіх заклікаў з боку апазіцыі. Але тое, якія вынікі яўкі выбаршчыкаў абвесціць Цэнтрвыбаркам таксама відавочна, як і прозвішча будучага «пераможцы». Тут усё будзе па-старому, без зменаў. Але новая важная дэталь кампаніі 2015 года ўсё ж ёсць.

На фоне падзей ва Украіне растуць спекуляцыі на тэму неабходнасці легітымацыі існай улады перад пагрозай незалежнасці Беларусі з боку Расеі. Спрыяльныя для рэжыму замежнапалітычныя варункі даюць падставу многім, як у Беларусі, так і за мяжой для заклікаў да легалізацыі рэжыму. Адной з падстаў для легалізацыі можа стаць адзнака будучай кампаніі як «больш дэмакратычнай» і «менш рэпрэсіўнай» у параўнанні з папярэднімі.

Легалізацыя цяперашняй ўлады не толькі не абароніць незалежнасць Беларусі, але зробіць легітымнымі ўсе акты па здачы суверэнітэту, ці ўжо падпісаныя ёй, або тыя, што яна падпіша ў будучыні. Паспешныя саступкі рэжыму дзеля імгненнага палітычнага прагматызму, могуць прывесці да катастрофы ў будучыні.

Дэмакратычныя сілы краіны праводзяць тры незалежныя кампаніі ў назіранні. Як мінімум, чатыры кандыдаты ад апазіцыі пацвердзілі свой удзел у выбарчай кампаніі. Асобна будзе праводзіцца кампанія за вызваленне палітвязняў...

Пры гэтым замоўчваецца адна важная акалічнасць - гэтыя выбары праходзяць без уліку ацэнкі міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі, АБСЕ, а таксама ўрадамі дэмакратычных краін свету рэферэндумаў 1996 і 2004 гадоў, вынікі якіх прызнаныя нелегітымнымі. Гэта значыць, што ніхто не мае легітымнага права абірацца на пасаду прэзідэнта больш чым на два тэрміны.

Акрамя таго, асноўныя апаненты рэжыму, у тым ліку былыя кандыдаты ў прэзідэнты Мікалай Статкевіч, Андрэй Саннікаў і многія іншыя палітычныя дзеячы незаконна пазбаўленыя магчымасці ўдзельнічаць у выбарах. Не адбылося неабходных змяненняў і ў выбарчым заканадаўстве.

Усё вышэйпералічанае дае падставы для ацэнкі прэзідэнцкай кампаніі як нелегітымнай ужо цяпер і не прызнання ўсякіх яе вынікаў.

Нягледзячы на раз'яднанасць дэмакратычнай апазіцыі і незалежна ад тых палітычных кампаній, якія праводзяць розныя палітычныя сілы, Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты заклікаюць усім разам даць ацэнку будучай кампаніі як нелегітымнай. Гэта будзе важным палітычным крокам для абароны і дэмакратыі, і незалежнасці краіны.

Віталь Рымашэўскі, спецыяльна для charter97.org

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках