23 красавiка 2024, aўторак, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк спытаў у банкаў, ці можна спаганяць збор за інтэрнэт-пакупкі

23

Некалькі карыстальнікаў твітара апублікавалі здымак ліста, які нібыта атрымалі ўсе беларускія банкі ад Нацбанку.

У звароце першы намеснік старшыні праўлення галоўнай фінансавай установы краіны Тарас Надольны просіць падаць прапановы «аб магчымасці і мэтазгоднасці» збірання збору пры аплаце пакупак у інтэрнэце, піша «Наша нiва».

«Просім не пазней за 6 ліпеня падаць аргументаваныя прапановы аб магчымасці і мэтазгоднасці спагнання гэтага збору з выкарыстаннем банкаўскай аплатнай карткі ў інтэрнэце. Пры разглядзе гэтага пытання прыняць да ўвагі такія аспекты як наяўнасць у банка магчымасці падзелу плацяжоў у інтэрнэце па іх тыпах; спосабы аплаты ў інтэрнэце, якія прымяняюцца цяпер кліентам; міжнародную практыку выкарыстання дадатковых збораў і абмежаванняў пры набыцці тавараў у інтэрнэце і г.д», - гаворыцца ў лісце.

Агучаная ідэя пераклікаецца з заявай старшыні «савета рэспублікі» Міхаіла Мясніковіча. «З пасылак, што прыходзяць беларусам з-за мяжы, трэба спаганяць падатак на дабаўленую вартасць», - прапанаваў ён 1 ліпеня.

Унізе старонкі ліст Нацбанку падпісаны «Сачкоўская». Аксана Сачкоўская - галоўная спецыялістка ўправы электронных плацежных інструментаў Нацбанку. Яна адказала карэспандэнту, што не ўпаўнаважаная каментаваць сітуацыю. У прэс-службе Нацбанку заявілі, што не бачылі копію ліста ў інтэрнэце, таму адмовіліся ад тлумачэнняў.

Карыстальнік твітара, які размясціў здымак, выказаў здагадку, што «Нацбанк неафіцыйна супраць, але ёсць даручэнне».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках