20 красавiка 2024, Субота, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выходных у Беларусі будзе да + 34°С

4
На выходных у Беларусі будзе да + 34°С

Сухое і гарачае надвор'е пагаршае пажаранебяспечную абстаноўку.

Пачынаючы з сёння і да канца тыдня тэмпература паветра ў Беларусі будзе паступова падвышацца. Чакаецца сухое, яснае надвор'е са слабым ветрам. Уначы будзе 8...+14 градусаў цяпла, удзень да 29°С, піша kp.by.

На выходных на тэрыторыі нашай краіны надвор'е будзе фармаваць антыцыклон, які прыйдзе з Румыніі, паведамляе Белгідрамет. Уночы пацяплее да +18, а ўдзень паветра разагрэецца да +28..+34°С.

Засушлівае надвор'е прыносіць нямала праблем і сельскай, і лясной гаспадарцы. У Магілёўскай вобласці гіне ўраджай, а ў Гомельскай амаль не спыняюцца пажары ў лясах. Аднак на найбліжэйшыя дні ліўняў не прагназуецца.

Варта памятаць, што амаль па ўсёй тэрыторыі Беларусі захоўваецца забарона на наведванне лясоў. Невялікае выключэнне зроблена для тых, хто хоча назапасіцца ягадамі ў лясах Берасцейшчыны. Праўда, калі абстаноўка моцна пагоршыцца, патуранне могуць скасаваць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках