У Менску арыштаваны актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў
6- 2.07.2015, 14:26
- 6,313
Леаніда Кулакова затрымалі на вуліцы Маякоўскага беларускай сталіцы.
Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» прыйшоў у суд Менскага раёна для таго, каб забраць фотаапарат, сканфіскаваны ў яго падчас папярэдняга арышту. Ля ўваходу да ягонага аўто падышлі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі. Пра гэта сайту charter97.org паведаміў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі, які размаўляў з актывістам праз тэлефон. З ягоных слоў, Леаніда Кулакова вязуць у РУУС Ленінскага раёна. Цяпер сувязі з ім няма.
Прычыны затрымання актывіста пакуль не вядомыя.
Нагадаем, 23 чэрвеня суд Менскага раёна прысудзіў Леаніда Кулакова да 10 дзён арышту за фатаграфаванне плаката ў падтрымку палітвязня Юрыя Рубцова.