24 красавiка 2024, Серада, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Філіпінах перавярнуўся паром з 173 пасажырамі

На Філіпінах перавярнуўся паром з 173 пасажырамі
ФОТА: ABC.NET.AU

Паведамляюць пра дзясяткі загінулых.

У чацвер ля ўзбярэжжа Філіпін перавярнуўся паром, які перавозіў 173 чалавекі. Загінулі 33 пасажыры, паведамляе РІА «Новости».

Паром накіроўваўся па маршруце горад Армок - выспа Камотэс. На месцы трагедыі пачалася выратавальная аперацыя, паведамляе AFP са спасылкай на берагавую ахову Манілы.

Падрабязнасці здарэння пакуль застаюцца невядомымі.

Нагадаем, у сярэдзіне студзеня гэтага года адбылася атастрофа парома на рацэ Белы Ніл у Паўднёвым Судане. Ахвярамі катастрофы сталі амаль 300 чалавек. На пароме знаходзіліся бежанцы, з акругі Малакаль. Яны ратаваліся ад узброеных баевікоў.

А ў лістападзе 2013 паром з турыстамі затануў недалёка ад курортнага горада Патайя ў Тайландзе. Капітан ў стане наркатычнага ап'янення пасадзіў судна на рыфы, у выніку чаго яно дало прабоіну. Тады загінулі 7 чалавек, яшчэ 209 былі выратаваныя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках