24 красавiка 2024, Серада, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікі амбасады Кітая выехалі ў Гомель супакойваць рабочых

16
Супрацоўнікі амбасады Кітая выехалі ў Гомель супакойваць рабочых
ФОТА: GOMEL.TODAY

Сустрэчы з дыпламатамі запатрабавалі кітайскія рабочыя, якія зладзілі шэсце з Добруша ў абласны цэнтр

Супрацоўнікі амбасады Кітая выехалі ў Гомельскую вобласць для высвятлення абставінаў дэмаршу, піша БелаПАН.

Раніцай 2 ліпеня калона кітайскіх рабочых выйшла з Добруша і накіравалася па шашы М-13 у Гомель. Калону суправаджалі міліцыя і супрацоўнікі МНС. Кітайскія рабочыя не гавораць па-руску, але жэстамі растлумачылі, што паход у Гомель яны распачалі ў сувязі з тым, што незадаволеныя несвоечасовай або няпоўнай выплатай заробку.

У пасольстве Кітая ў Беларусі заявілі, што ведаюць пра тое, што адбываецца, але падрабязнасцяў у іх няма. Супрацоўнік дыппрадстаўніцтва выказаў здагадку, што шэсце працоўных можа быць выкліканае канфліктам з кіраўніцтвам кардоннага камбіната.

Кітайскія рабочыя маюць намер ехаць у Менск, каб пагаварыць з паслом Кітая - з прадстаўнікамі прадпрыемства і адміністрацыі Гомельскай вобласці яны размаўляць не хочуць.

Будаўніцтвам фабрыкі па выпуску кардона займаецца кітайская карпарацыя Xuan Yuan Industrial Development Co., LTD. Яна ж плаціць заробак кітайскім будаўнікам, якіх на аб'екце задзейнічана блізу 900 чалавек.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках