28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы рэйс з Ташкента прыляцеў у Менск

2

2 ліпеня экіпаж лайнера А320 Нацыянальнай авіякампаніі «Узбекистон хаво йуллари» выканаў першы рэйс па маршруце Ташкент - Менск - Ташкент.

Першым рэйсам было перавезена 150 пасажыраў. У аэрапорце Менска самалёт сустрэлі водным салютам, урачыстасць прайшла паводле беларускіх традыцый гасціннасці, піша БелаПАН.

Палёты ў Менск будуць выконвацца па аўторках і чацвяргах на лайнерах А320 і «Боінг-757/767».

Па аўторках вылет з Ташкента а 18:50, прыбыццё ў Менск - а 22:05 (час мясцовы для кожнага з аэрапортаў). Вылет з Менска а 23:35, прыбыццё ў Ташкент - а 06:20 раніцы ў сераду. Па чацвяргах вылет з Ташкента а 07:00, прыбыццё ў Менск - а 10:15. Вылет з Менска а 11:45, прыбыццё ў Ташкент а 18:30.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках