28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўручылі Расеі пазоў у суд паводле справы ЮКАСа

12
ЗША ўручылі Расеі пазоў у суд паводле справы ЮКАСа

Заяву экс-акцыянераў ЮКАСа аб прызнанні пастановы Гаажскага арбітражу ў ЗША праз паўгода нарэшце дайшла да Расеі.

На адказ у Масквы застаецца паўтара месяца, піша РБК.

Паводле справаздачы аб статусе справы, пададзенай на суд акругі Калумбія (Вашынгтон) 1 ліпеня, амбасада ЗША ў Маскве перадала пакет судовых дакументаў расейскаму боку 22 чэрвеня. Гаворка ідзе пра хадайніцтве Hulley Enterprises, Yukos Universal і Veteran Petroleum (былыя акцыянеры ЮКАСа, якія здабылі ў Гаазе кампенсацыю $50 млрд плюс штрафныя адсоткі) аб прызнанні і прымусовым выкананні арбітражнай пастановы ў Злучаных Штатах. Расеі ўручаная позва ў суд, якая ішла праз Дзярждэпартамэнт ЗША з пачатку студзеня.

«Прадстаўнік Дзярждэпартамента пацвердзіў, што адказчык [Расейская Федэрацыя] атрымаў судовыя дакументы 22 чэрвеня 2015 года», - гаворыцца ў рапарце Shearman & Sterling, якая прадстаўляе былых акцыянераў ЮКАСа (дакумент ёсць у РБК).

Амерыканскае заканадаўства дае іншай дзяржаве два месяцы (60 дзён) на тое, каб адказаць на пададзены супраць яе пазоў. Такім чынам, у Расеі ёсць час да 20 жніўня, каб адказаць на хадайніцтва «юкасаўцаў» у ЗША.

Толькі «дастаўка» судовых дакументаў расейскаму боку заняла паўгода. Акцыянеры ЮКАСа падалі хадайніцтва ў суд Вашынгтона аб рэгістрацыі пераможнай для іх пастановы Гаажскага арбітражу 25 лістапада мінулага года. Заяўнікі маглі выбраць з некалькіх спосабаў дастаўкі, прадугледжаных законам ЗША, але былі вымушаныя звярнуцца да дыпламатычнага каналу - перадачы дакументаў праз Дзярждэпартамэнт. Гэты працэс быў пачаты яшчэ 7 студзеня.

Прэс-аташэ амбасады ЗША ў Маскве Ўіл Стывенс у адказ на пытанне РБК у мінулым месяцы казаў, што Дзярждэпартамэнт ЗША на просьбу суда ажыццяўляе дастаўку дакументаў у тым выпадку, калі іншыя спосабы перадачы немагчымыя. Ён адмовіўся ўдакладніць статус працэдуры. Прадстаўнік Shearman & Sterling не адказаў РБК. Дырэктар GML (холдынгавая кампанія, якая прадстаўляе інтарэсы былых акцыянераў ЮКАСа) Цім Осбарн у канцы чэрвеня прызнаваўся, што «засмучаны» тым, што працэс ідзе так доўга.

Амбасада ЗША ў Маскве перадала ў МЗС Расеі копіі хадайніцтва і судовай позвы разам з іх перакладам на расейскую мову. Кошт дастаўкі «праз дыпламатычныя каналы» складае $2275, вынікае з матэрыялаў на сайце Дзярждэпартамента ЗША.

У сваім хадайніцтве ў амерыканскі суд (копія ёсць у РБК) пазоўнікі просяць пацвердзіць пастанову Гаажскага арбітражу ў ЗША, сцвярджаючы, што «Расейская Федэрацыя не валодае імунітэтам ад юрысдыкцыі гэтага суда, бо дзейнічаюць прынамсі два выключэнні для суверэннага імунітэту»: па-першае, арбітражная пастанова рэгулюецца міжнароднай нью-ёркскай Канвенцыяй аб прызнанні і прывядзенні ў выкананне замежных арбітражных пастаноў (ратыфікаваная Злучанымі Штатамі); па-другое, згода Расеі на арбітражны разгляд у Гаазе азначала ўскосную адмову ад права на суверэнны імунітэт. Калі суд пагодзіцца з гэтымі довадамі, былыя акцыянеры ЮКАСа атрымаюць права вяртаць спагнанні на дзяржаўныя камерцыйныя актывы Расеі ў ЗША за кошт кампенсацыі, якую Расея плаціць адмаўляецца.

Сума кампенсацыі, якая належыць акцыянерам ЮКАСа, на 1 ліпеня складае $50,49 млрд з улікам штрафных адсоткаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках