28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ў выходныя будзе абмежаваны рух і замкнёныя паркоўкі

Сёння з 22:00 да 13:00 3 ліпеня будзе забароненае паркаванне на вуліцы Камуністычнай ад вуліцы Чырвонай да вуліцы Кісялёва і на вуліцы Кісялёва ад плошчы Перамогі да вуліцы Чырвонай.

Будзе працаваць эвакуатар, паведаміла карэспандэнту Onliner.by старшы інспектар агітацыі і прапагандзе ДАІ Цэнтральнага раёна Настасся Радзько. Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам улічваць гэтую інфармацыю пры выбары месца для прыпынку і стаянкі.

3 ліпеня ў сувязі з правядзеннем у комплексе «Лінія Сталіна» ўрачыстых мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня рэспублікі, на аўтадарозе Р28 (Менск - Маладзечна - Нарач) у межах Менскага раёна магчымая змена арганізацыі дарожнага руху.

Як растлумачылі ў ДАІ Менскай вобласці, для рэгулявання руху на прылеглых да комплексу аўтадарогах будуць працаваць патрулі дарожна-патрульнай службы ДАІ, а таксама будуць усталяваныя дадатковыя дарожныя знакі.

Таксама 4 і 5 ліпеня на тэрыторыі Менска і Менскага раёна ў сувязі з правядзеннем міжнародных спаборніцтваў у роварным спорце на шашы UCI Grand Prix Minsk і Minsk Cup будзе абмежаваны рух усіх тыпаў транспарту на наступных адцінках сталіцы:

- 4 ліпеня (субота) з 16:30 да 19:30 на вуліцы Леніна і далей на праспекце Пераможцаў на адцінку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Нарачанскай.

- 5 ліпеня (нядзеля) з 11:00 і да заканчэння праходу ўдзельнікаў велапраезду маршрутам: праспект Пераможцаў, 4 - па праезнай частцы праспекта Пераможцаў да МКАД - на праспекце Пераможцаў да пасёлка Ждановічы ў Менскім раёне - тэрыторыя Менскага раёна вакол Заслаўскага вадасховішча.

- 5 ліпеня (нядзеля) з 15:00 і да заканчэння праходу ўдзельнікаў велапраезду з тэрыторыі Менскага раёна па праспекце Пераможцаў да Палаца спорту.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам выключыць гэтыя адцінкі дарог з маршруту свайго руху.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках