25 красавiка 2024, Чацвер, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна атрымала права бязмытнага экспарту ў ЗША

2
Украіна атрымала права бязмытнага экспарту ў ЗША
ФОТА: Андрэй Таўстыжанка, ZN.UA

Праграма Генеральнай сістэмы прэферэнцый 5000 найменняў тавараў працягнецца з 29 ліпеня 2015 да 31 снежня 2017 года.

З канца ліпеня Украіна нароўні з іншымі дзяржавамі-бенефіцыярамі зможа экспартаваць у Злучаныя Штаты Амэрыкі блізу 5000 найменняў тавараў у бязмытным рэжыме, піша ZN.ua.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю Украіны, такія магчымасці краіна атрымала ў рамках абнаўлення праграмы Генеральнай сістэмы прэферэнцый (ГСП) ЗША, якая будзе доўжыцца з 29 ліпеня 2015 да 31 снежня 2017 года.

Як патлумачыла намесніца міністра эканамічнага развіцця і гандлю Украіны - гандлёвая прадстаўніца Украіны Наталія Мікольская, праграма ГСП тычыцца найбольш распаўсюджаных у вытворчасці тавараў: вялікай колькасці тыпаў прадукцыі хімічнай прамысловасці, мінералаў і будаўнічага каменя, ювелірных вырабаў, многіх тыпаў дываноў, а таксама пэўных тыпаў прадукцыі сельскай гаспадаркі і рыбалоўства.

У той жа час Мікольская звярнула ўвагу, што для выкарыстання пераваг бязмытнага рэжыму ў ЗША паводле сістэме ГСП Украіна павінна прадэманстраваць наяўнасць эфектыўнай абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці і працоўных правоў, а ўкраінскія кампаніі - адпаведнасць крытэрам правілаў паходжання тавару.

"Са свайго боку імпарцёры ў Злучаных Штатах павінны падаць заяву на наданне прэферэнцый паводле праграме ГСП. У сувязі з апошнімі зменамі, яны таксама атрымалі права на кампенсацыю мыт, якія былі спагнаныя з iх за ахопленыя Актам тавары пасля заканчэння тэрміну праграмы ГСП у ліпені 2013 года", - дадала гандлёвая прадстаўніца Украіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках