20 красавiка 2024, Субота, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гарадзенскім радзільным доме будуць праслухоўваць размовы з пацыентамі

20
У гарадзенскім радзільным доме будуць праслухоўваць размовы з пацыентамі

Тэлефанаванні і размовы з пацыентамі радзільні будуць праслухоўвацца.

Месцы, дзе вядзецца запіс, пазначаныя папераджальнымі таблічкамі, піша «Вечерний Гродно».

А размовы запісваюцца ў чатырох месцах: стале даведак і рэгістратуры паліклінікі радзільні, а таксама ў двух прыймовых пакоях стацыянара.

Новы праграмна-апаратны комплекс закуплены з мэтай падвысіць культуру абслугоўвання медперсаналу і прызвычаіць да ветлівасці пацыентаў і наведвальнікаў, падкрэсліла намесніца галоўнага лекара ў арганізацыйна-метадычнай працы Гарадзенскага абласнога перынатальнага цэнтра Святлана Дзямбоўская.

Пры скаргах у кожны момант можна праслухаць не толькі тэлефанаванні, але і размовы ў кабінеце. Дарэчы, акрамя запісу, у радзільні даўно вядзецца відэаназіранне.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках