23 красавiка 2024, aўторак, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: баевікамі на Данбасе кіруюць 5 расейскіх генералаў і адзін палкоўнік

9
Bloomberg: баевікамі на Данбасе кіруюць 5 расейскіх генералаў і адзін палкоўнік
ФОТА: SPENCER PLATT/GETTY IMAGES

Агенцтва апублікавала матэрыялы СБУ, пададзеныя афіцыйным асобам ЗША і пацверджаныя пасля выведкай Злучаных Штатаў.

Служба бяспекі Украіны падала Беламу Дому, Дзярждэпартаменту і выведцы ЗША ў мінулым месяцы довада прысутнасці расейскіх вайскоўцаў на Данбасе. Пазней гэтыя довады былі пацверджаныя выведкай ЗША, піша Bloomberg (пераклад - ЛІГАБізнесІнформ).

Згодна з сабранымі СБУ звесткамі, ключавую ролю ў канфлікце на Данбасе адыгрываюць пяць расейскіх генералаў і адзін палкоўнік. Генерал-маёр Алег Мусовіч Цэкаў, камандзір 200 асобнай мотастралковай Печанежскай брыгады, таксама вядомы як Алег Турноў, камандзір другой брыгады так званай народнай міліцыі тэрарыстычнай групоўкі ЛНР; Валерый Мікалаевіч Саладчук, якога называюць камандзірам першай арміі сіл "Наваросіі" ў Данецку; генерал-маёр Сяргей Юр'евіч Кузаўлёў, які кіруе рэгулярнымі расейскімі сіламі спецаперацый у раёне Луганска; генерал-маёр Аляксей Уладзіміравіч Завізіён, каардынатар расейскіх рэгулярных сіл спецаперацый у Данецкам рэгіёне; генерал-маёр Раман Аляксандравіч Шадрын і палкоўнік Анатоль Канстанцінавіч Баранкевіч, былы міністр абароны ў Паўднёвай Асеціі, а цяпер дарадца баявой гатоўнасці у баевікоў ЛНР.

Амерыканскія афіцыйныя асобы паведамілі, што інфармацыя, пададзеныя СБУ, агулам адпавядае звесткам амэрыканскай выведкі аб расейскай дзейнасці ва Украіне, адзначае Bloomberg.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках