20 красавiка 2024, Субота, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ знайшла ў Кіеве схованку ваеўнікоў

Супрацоўнікі СБУ выявілі ў прамысловай зоне Дарніцкага раёна Кіева схованку з выбухоўкай, зброяй і боепрыпасамі.

Пра гэта паведамляе ЛІГАБізнесІнформ са спасылкай на прэс-службу СБУ.

"Непадалёк ад напаўразбуранага дома супрацоўнікі СБУ знайшлі старанна замаскаваны схоў з выбухоўкай: восем цыліндрычных тратылавых шашак ІМ-82, шэсць толавых шашак па 75 грамаў кожная, шэсць тратылавых шашак з адтулінамі пад дэтанатары, і самі дэтанатары. Да адной з шашак вагай 200 г былі прымацаваныя па перыметры 20-сантыметровыя цвікі. Агульная вага знойдзенай выбухоўкі складае амаль чатыры кілаграмы", - распавялі ў службе.

Са схову таксама былі вынятыя аўтамат АК-74У з двума магазінамі, карабін СКС, і вялікая колькасць патронаў рознага калібру. Побач са зброяй праваахоўнікі знайшлі загорнуты ў радно старадаўні абраз з выявай Покрыва Святой Багародзіцы.

"Аператыўна-следчыя дзеянні працягваюцца ў межах крымінальнай справы паводле арт.263 (незаконнае абыходжанне са зброяй) Крымінальнага кодэкса Украіны", - дадалі ў СБУ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках