25 красавiка 2024, Чацвер, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падпісаны ўказ аб платным рэзерваванні чаргі на мяжы

19
Падпісаны ўказ аб платным рэзерваванні чаргі на мяжы

Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня падпісаў указ №305 "Аб сістэме электроннай чаргі транспартных сродкаў у пунктах пропуску».

Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, дакумент распрацаваны ў мэтах удасканалення парадку пропуску праз дзяржаўную мяжу фізічных асоб, транспартных сродкаў і тавараў, піша БелаПАН.

Указам прадугледжваецца магчымасць рэзервавання часу ўезду ў аўтадарожныя пункты пропуску праз дзяржаўную мяжу Беларусі фізічных і юрыдычных асоб, якія выязджаюць з краіны шляхам выкарыстання сістэмы электроннай чаргі транспартных сродкаў, якія прыбываюць у пункт пропуску; функцыянаванне зон чакання; парадак кіравання працай сістэмы электроннай чаргі; спагнанне платы за рэзерваванне ў сістэме электроннай чаргі часу ўезду транспартных сродкаў у пункты пропуску; парадак збору, захоўвання і выкарыстання інфармацыі аб транспартных сродках і асобах, якія перасякаюць мяжу Беларусі, і адказнасць за выдаванне такой інфармацыі.

Выкарыстанне сістэмы электроннай чаргі дазволіць кіроўцам транспартных сродкаў папярэдне рэзерваваць час уезду ў пункт пропуску, упарадкаваць чэргі перад пунктамі пропуску, забяспечыць бяспеку дарожнага руху і падтрыманне правапарадку на тэрыторыі, прылеглай да пунктаў пропуску, а таксама знізіць фінансавыя страты транспартных кампаній і ўладальнікаў грузаў.

Асобы, якія не скарысталіся гэтай паслугай, будуць уязджаць у пункты пропуску ў парадку жывой чаргі.

Нагадаем, раней сістэма электроннай чэргі ў пунктах пропуску праз мяжу Беларусі дзейнічала бясплатна ў тэставым рэжыме.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках