19 сакавiка 2024, aўторак, 9:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве прайшоў «марш ватнікаў»: затрымалі «Пуціна»

1

У Маскве адбыўся «марш ватнікаў», удзельнікі якога выяўлялі заўзятых прыхільнікаў дзеючай расейскай улады.

У выніку сілавікі затрымалі шэсць актывістаў, сярод якіх быў мужчына ў масцы прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, піша ОВД-Инфо.

Відавочцы паведамілі, што ў аднае актывісткі супрацоўнікі паліцыі вырвалі і адкінулі ў бок сумку з дакументамі.

Паліцыя адпусціла затрыманых пасля складання пратаколаў аб парушэнні 5-й часткі арт. 20.2 КаАП (Парушэнне ўсталяванага парадку арганізацыі альбо правядзення збору, мітынгу, дэманстрацыі, шэсця або пікетавання).

Затрыманыя таксама паведамілі, што паліцэйскія хацелі адправіць іх на наркалагічны агляд і правесці дактыласкапію. Двум актывістам зладзілі асабісты дагляд.

ФОТА: LIVEJOURNAL ФІЛІП КІРЭЕЎ
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках