20 красавiка 2024, Субота, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз удар маланкі пад Бярозай згарэлі 110 тон спірту

10

Паведамленне пра пажар ля спіртзавода ў вёсцы Пескі Бярозаўскага раёна Берасцейскай вобласці паступіла а поўначы.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

«Калі да месца выкліку прыбылі ратавальнікі, склад спірту гарэў адкрытым полымем, - гаворыцца ў паведамленні. - Унутры знаходзіліся 5 ёмістасцяў: 2 цыстэрны па 60 тон, 2 цыстэрны па 50 тон, 1 цыстэрна на 80 тон. На момант пажару цыстэрны аб'ёмам 50 тон і 80 тон былі пустыя. У цыстэрнах на 60 тон знаходзілася 110 тон спірту (60 і 50 тон адпаведна)».

А 01:05 пажар быў лакалізаваны, а 03:00 ліквідаваны.

У выніку агнём знішчана 110 тон спірту, знішчаны дах склада, пашкоджаныя сцены, пацярпелых няма. Як мяркуецца, прычына пажару - навальнічны разрад маланкі.

ФОТА: МНС
Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках