25 красавiка 2024, Чацвер, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Беларускай АЭС у Астраўцы загінуў рабочы

7
На Беларускай АЭС у Астраўцы загінуў рабочы

Ён упаў з вышыні і разбіў галаву. Памёр мужчына ў бальніцы праз чатыры дні.

Надзвычайнае здарэнне адбылося на будаўніцтве Беларускай АЭС у Астраўцы. 12 ліпеня пад заканчэнне начной змены а 6.30 працоўны ўсталёўваў апалубку для далейшага залівання бетону. Спускаючыся ўніз, мужчына не ўтрымаўся і зваліўся на падлогу, піша газета «Вечерний Гродно».

З цяжкай траўмай галавы працоўнага даставілі ў бальніцу. Аднак медыкі не змаглі дапамагчы яму: праз чатыры дні, 16 ліпеня, мужчына памёр. Паведамляецца, што ён 34-гадовы бетоншчык будаўнічага ўпраўлення №61 ААТ «Гомельпрамбуд».

Зараз праводзіцца спецыяльнае расследаванне. Экспэрты павінны высветліць, адкуль зваліўся працоўны і ці быў ён цвярозы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках