25 красавiка 2024, Чацвер, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы разбіўся аўтобус з украінцамі: 4 чалавекі загінулі

2

У чацвер а 6 гадзіне раніцы паблізу горада Гарволін на ўсходзе Польшчы аўтобус з украінцамі на борце ўрэзаўся ў дрэва.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Polska Times.

У выніку аварыі 4 чалавекі загінулі, дзесяткі атрымалі раненні.

Паводле паведамлення, аўтобус, які ехаў па трасе №17, за 2 км ад Гарволіна, пры нявысветленых абставінах з'ехаў на сустрэчную паласу, скаціўся ў кювет і ўрэзаўся ў дрэва.

Усяго ў ім знаходзілася 49 чалавек, 21 пасажыр атрымаў раненні.

Як паведамляе Gazeta Wyborcza, у аўтобусе знаходзілася блізу 60 чалавек.

Газета Prawna са спасылкай на супрацоўніка мясцовай паліцыі Анджэя Лявіцкага паведамляе аб 20 параненых.

Фота: egarwolin.pl
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках