20 красавiка 2024, Субота, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На трасе пад Заслаўем мікрааўтобус пратараніў трактар

5

Трактар з прычэпам у выніку моцнага ўдару перакуліўся. Ён перавозіў у прычэпе кавалкі дэмантаванага асфальту.

Са слоў відавочцаў, трактар знаходзіўся ў крайнім правым шэрагу двухпалоснага адцінку дарогі ў момант сутыкнення. Рухаўся МТЗ альбо стаяў, высвятляць спецыялісты ДАІ. На месца здарэння прыбыла машына хуткай дапамогі, піша onliner.by.

«Блізу 15:00 у бок Менска за Заслаўем (напраўду за Ратамкай), там, дзе ўжо добрая дарога ў 2 паласы, - апісаў месца аварыі сведка. - Наўпрост пасля выезду з Заслаўя бусік уляцеў у першую паласу і рэнуўся ў гружаны трактар, які рухаўся. Удар у прычэп быў такой сілы, што трактар перавярнуўся. У люстэрка задняга выгляду бачыў пад'язджаючую хуткую дапамогу. Перад у бусіка разбіты, шкло з боку кіроўцы - у моцнай павуцінне. Дарога там выдатная, бачнасць выдатная».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках