23 красавiка 2024, aўторак, 20:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз аварыю на выездзе з Менска ў Гародню быў вялізны затор

1

Адразу некалькі нашых чытачоў паведамляюць аб масавай аварыі, якая адбылася ўчора ў вячэрнюю гадзіну пік на трасе М6 на выездзе са сталіцы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у ДТЗ пашкоджаныя фура і тры легкавыя аўтамабілі. Прычым грузавы аўтамабіль у выніку апынуўся ў кювеце. Імгненна ўтварыўся вялізны затор, адлегласць у некалькі кіламетраў ад Каменнай Горкі кіроўцы пераадольвалі за гадзіну, паведамляе onliner.by.

«Цягач у кювеце ляжыць, побач аўто бітае. ДАІ, МНС прысутнічаюць, ДТЗ за 1 км ад АЗС», - распавёў адзін з відавочцаў.

«Са слоў відавочцаў ДТЗ, дзядуля перабудаваўся ў левую паласу, чым і справакаваў аварыю 4 машын», - дадаў другі.

Многія скардзіліся на тое, што доўгі час не маглі выехаць з горада праз узніклыя коркі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках