Паліцыя адкрыла агонь па машыне ля фініша «Тур дэ Франс»
1- 26.07.2015, 13:27
- 5,516
Французская паліцыя адкрыла агонь па аўтамабілі, які ўрэзаўся ў агароджу ля фініша велагонкі «Тур дэ Франс» у Парыжы.
Інцыдэнт адбыўся на Елісейскіх палях а 8 раніцы паводле мясцовага часу, калі арганізатары пачалі ўсталёўваць агароджы, паведамляе руская служба BBC.
Паліцыя адкрыла агонь па аўтамабілі і паспрабавала спыніць яго, аднак машыне атрымалася з'ехаць.