20 красавiка 2024, Субота, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама станцаваў з прэзідэнтам Кеніі

10

Прэзідэнт ЗША Барак Абама станцаваў са сваім кенійскіх калегам Ухуру Кеніята падчас вечара ў Найробі.

Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на Washington Post.

На сайце газеты з'явіўся відэазапіс, на якім Абама танцуе ў кампаніі як мінімум сямі чалавек у доме ўрада ў Найробі пад выступ гурта Sauti Sol. З імі станцавала, прынамсі, жонка кенійскага прэзідэнта.

Яны выканалі папулярны кенійскі танец «Ліпала», кружачыся і падымаючы рукі ўверх. Скончыўшы танцаваць, Абама праспяваў песню.

Барак Абама знаходзіцца ў Афрыцы з чатырохдзённым візітам. Падчас афрыканскага турнэ ён плануе наведаць Кенію і Эфіопію, а таксама абмеркаваць пытанні развіцця гандлёва-эканамічных сувязяў і рэгіянальнай стабільнасці. Акрамя таго, прэзідэнт ЗША хоча сустрэцца са сваякамі па бацькоўскай лініі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках