24 красавiка 2024, Серада, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Халіп: Ідэя пісаць нешта ў выбарчых бюлетэнях - неразумны ход

5
Уладзімір Халіп: Ідэя пісаць нешта ў выбарчых бюлетэнях - неразумны ход
УЛАДЗІМІР ХАЛІП

Удзельнікі ініцыятыўнай групы аб вылучэнні Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты не ведаюць аб ідэях, агучаных Марынай Адамовіч.

Пра гэта сайту charter97.org заявіў вядомы беларускі кінасцэнарыст, драматург і публіцыст Уладзімір Халіп.

- Сёння Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча, агучыла ягоны зварот, у якім, з яе слоў, гаворыцца пра тое, што «ўдзел часткі апазіцыі робіць малаэфектыўным байкот выбараў». Таксама прагучаў заклік да тых, хто прыйдзе на выбарчыя ўчасткі, «напісаць сваё пасланне ў бюлетэні, якое б дакладна сведчыла аб непрыманні палітыкі кіроўнага рэжыму». Ці падтрымліваеце вы, як чалец ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча гэтыя заявы?

- Нас ніхто не збіраў. Магчыма, Марына Адамовіч ад свайго імя або ад нейкага вузкага кола такое заявіла. Мяне ніхто пра гэтаму не інфармаваў. Думаю, што ідэя пісаць нешта ў выбарчых бюлетэнях - вельмі неразумны ход. Ісці на выбары і нешта там дапісваць - гэта значыць, адзначацца ў выбарчых спісах з бюлетэнем, з усім астатнім. Мы ставім свае подпісы, а потым яны возьмуць і падменяць гэтыя бюлетэні так, як захочуць. Высветліцца, што ўсе галасавалі за адзінага нязменнага вечнага кандыдата. Таму я мяркую, што адзіны выхад у гэтай сітуацыі - захаваць свой голас і не ісці на «выбары». Калі людзі не прыйдуць на выбарчыя ўчасткі - гэта будзе прыкметна.

Раней у адным з турэмных лістоў Мікалай Статкевіч заявіў, што даў згоду на фармаванне ініцыятыўнай групы ў вылучэнні яго кандыдатам у прэзідэнты. «А пасля гарантаванай адмовы ў яе рэгістрацыі абвесціць байкот», - напісаў палітык.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках