25 красавiка 2024, Чацвер, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля берагоў Швэцыі выявілі патанулую расейскую субмарыну

51
Ля берагоў Швэцыі выявілі патанулую расейскую субмарыну
Фота: oceanexplorer.se

Цалкам імаверна, што ўнутры субмарыны могуць знаходзіцца целы чальцоў экіпажа.

Так мяркуюць вадалазы прыватнай фірмы Оcean X Team, якiя знайшлі на мінулым тыдні затанулае судна, паведамляе расейская служба «Радыё Свабода».

Субмарына жоўтага колеру расейскай вытворчасці выяўленая на дне Балтыйскага мора, прыкладна ў паўтары марскіх мілях ад усходняга ўзбярэжжа Швэцыі. Пра гэта паведамляюць мясцовыя СМІ. Затопленая лодка не мае бачных пашкоджанняў, яна цалкам задраеная і, на думку вадалазаў прыватнай фірмы Оcean X Team, якія выявілі на мінулым тыдні затанулае судна, цалкам імаверна, што ўнутры субмарыны могуць знаходзіцца целы чальцоў экіпажа.

Субмарына сучаснай мадэлі і належыць да класа так званых міні-субмарын, памеры яе 20 метраў у даўжыню і 3 метры ў шырыню. На корпусе судна бачныя абазначэнні з расейскіх літар. Як доўга падлодка знаходзіцца на дне Балтыкі, і што з ёй адбылося, да гэтага часу не зразумела.

Кансультант у пытаннях бяспекі Ёакім фон Браўн мяркуе, што экіпаж субмарыны мог складацца з 3-6 чалавек. На ягоную думку, ніхто з падводнікаў карабель не пакінуў.

Швэдскае міністэрства абароны, якое атрымала ад вадалазаў відэаздымку і каардынаты патанулага судна, пакуль не каментуе знаходку.

У кастрычніку мінулага года швэдскія вайскова-марскія сілы цягам некалькіх дзён праводзілі аперацыю пошуку неапазнанага падводнага аб'екта ў Стакгольмскіх шхерах. Падставай да яе пачатку паслужыў радыёперахоп радыёперадачы неапазнанага падводнага аб'екта з швэдскіх тэрытарыяльных вод. Паводле крыніцаў у швэдскай берагавой абароне, гэта быў не зашыфраваны сігнал бедства з расейскай субмарыны, перададзены на базу ў Калінінград.

Расейскае вайсковае міністэрства тады ж заявіла, што ніякіх «няштатных або аварыйных сітуацый» з расейскімі караблямі не адбывалася.

Фота: oceanexplorer.se
Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках