25 красавiка 2024, Чацвер, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У выбарах у Чарнігаве перамог кандыдат ад Блока Парашэнкі

У выбарах у Чарнігаве перамог кандыдат ад Блока Парашэнкі

На давыбарах у парламент у акрузе №205 у Чарнігаве перамог кандыдат ад «Блока Пятра Парашэнкі» Сяргей Беразенка - 35,9% галасоў.

За кандыдата ад «Украінскага аб'яднання патрыётаў - Кроп» Генадзя Корбана прагаласавалі 14.76%. Пра гэта сведчаць звесткі Цэнтральнай выбарчай камісіі, якая апрацавала 100% пратаколаў, піша «Апостраф».

Паводле звестак ЦВК, кандыдат-самавылучэнец Уладзімір Зуб набраў 8.18%, прадстаўнік партыі «Дэмакратычны альянс» Ігар Андрыйчанка - 7.97%, самавылучэнец Мікалай Звераў - 7.54%, прадстаўнік ВА «Свабода» Андрэй Мішчанка - 6.97%, самавылучэнец Аляксей Дзям'яненка - 5.45%, прадстаўнік партыі «Грамадзянская пазіцыя» Аляксандр Мельнік - 3.40%, самавылучэнец Андрэй Глаба - 1.63%.

Выбары ў Чарнігаве прайшлі 26 ліпеня. Яўка склала крыху больш за 30%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках