18 красавiка 2024, Чацвер, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа Літвіненкі: слуханні скончацца без удзелу Коўтуна

1
Справа Літвіненкі: слуханні скончацца без удзелу Коўтуна
АЛЯКСАНДР ЛІТВІНЕНКА

Суддзя Роберт Оўэн канчаткова скасаваў выступ Дзмітрыя Коўтуна, аднаго з двух падазраваных у злачынстве.

Справа аб забойстве Аляксандра Літвіненкі слухаецца Высокім судом Лондана, паведамляе руская служба BBC.

Напярэдадні суддзя Роберт Оўэн вызначыў, што аўторак стане апошнім тэрмінам, калі Коўтун можа пачаць даваць паказанні, аднак расеец так і не выйшаў на сувязь з лонданскім судом. Пры гэтым ён пастанавіў зачытаць пісьмовыя паказанні Дзмітрыя Коўтуна, пададзеныя падчас удзелу ў слуханнях, - нягледзячы на выказанае жаданне Коўтуна не агалошваць іх.

У сакавіку Дзмітрый Коўтун папрасіў суддзю ўключыць яго ў працэс, пасля чаго яму было дадзена амаль тры месяцы, каб выканаць умовы ўдзелу ў слуханнях і падрыхтавацца да дачы паказанняў.

Аднак у мінулую пятніцу, у дзень аднаўлення слуханняў, Коўтун нечакана паведаміў, што зможа выступаць толькі з дазволу Следчага камітэта Расеі - яго яму атрымаць пакуль не атрымалася.

Скотленд-Ярд абвінавачвае Дзмітрыя Коўтуна і яшчэ аднаго расейца Андрэя Лугавога ў тым, што 1 лістапада 2006 года яны падсыпалі радыеактыўны палоній ў гарбату былому афіцэру КДБ Аляксандру Літвіненку, праз што той памёр праз тры тыдні.

Коўтун і Лугавы сцвярджаюць, што не вінаватыя ў забойстве Літвіненкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках