19 красавiка 2024, Пятніца, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кастусёва і Раманчука зноў паклікалі на БТ

21

Два былыя кандыдаты ў прэзідэнты, якія пакаяліся ў эфіры БТ пасля мінулых прэзідэнцкіх выбараў, змаглі выказацца ў эфіры тэлеканала «Беларусь-1».

Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, а таксама дырэктар цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук былі гасцямі перадачы адыёзнага вядоўцы Вадзіма Гігіна «Форум». Тэмай гутаркі былі так званыя прэзідэнцкія выбары.

У інтэрв'ю «Нашай Нiве» Рыгор Кастусёў заявіў, што быў здзіўлены такому запрашэнню. «Аднак трэба выкарыстоўваць усякую магчымасць выказаць свае думкі - няхай на тэлевізіі, на радыё, у газетах. У такіх перадачах трэба выказвацца вельмі асцярожна, каб цябе не выставілі ў непрывабным свеце. Дзякуй богу, аўтары перадачы на гэта не пайшлі», - распавядае Кастусёў.

Апанентамі Раманчука і Кастусёва былі камуніст Георгій Атаманаў, філосаф Аляксей Дзермант, эканаміст Міхаіл Кавалёў, сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

У нас з Лазавіком адбыліся дзве сваркі. Першая ў пачатку запісу, калі я згадаў выпадак з парламенцкімі выбарамі 2008 года, калі назіральнік зафіксаваў у Шклоўскай акрузе, як сябры ўчастковай камісіі падпісалі пустыя пратаколы. У другой палове я сказаў, што выбары будуць прызнаныя Еўропай, калі іх не будуць фальсіфікаваць», - адзначыў Рыгор Кастусёў.

Аднак удзельнік перадачы распавядае, што нянавісці паміж бакамі не было. «Пасля перадачы мы добра пагаварылі са спадаром Лазавіком, Атаманава я даўно ведаю. Ніякай напружанасці паміж намі не было».

Нагадаем, што пасля выбараў 19 снежня 2010 года, калі ў Беларусі былі арыштаваныя практычна ўсе незалежныя кандыдаты ў прэзідэнты і чальцы іх штабоў, Яраслаў Раманчук і Рыгор Кастусёў таксама былі арыштаваныя, змешчаныя ў турму КДБ, але былі вызваленыя праз некалькі гадзін і выступілі ў эфіры Беларускай тэлевізіі. Кастусёў назваў акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў правакацыяй, а Раманчук абвінаваціў у яе арганізацыі іншых кандыдатаў у прэзідэнты.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках