26 красавiка 2024, Пятніца, 2:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спорткомплекс «Фрыстайл» не выдаў заробак праз адсутнасць гарачай вады

3
Спорткомплекс «Фрыстайл» не выдаў заробак праз адсутнасць гарачай вады
Фота: onliner.by

Модны спарткомплекс «Фрыстайл» з аквапаркам і VIP-ваннамі з чырвонага дрэва адкрыўся ў Менску чатыры месяцы таму, а ўжо трапіў у фінансавую пастку.

Два тыдні адключэння вады ў раёне Акадэміі навук сталі прычынай сур'ёзных эканамічных цяжкасцяў. У рэдакцыю onliner.by звярнулася супрацоўніца «Фрыстайла» Ганна (імя змененае з просьбы гераіні), якая расказала пра затрымкі заробку. Журналісты разабраліся ў сітуацыі.

«Кіраўніцтва не выплачвае нам своечасова заробак. Прычым такая сітуацыя тычыцца ўсіх супрацоўнікаў. Без грошай засталіся работнікі і аквапарку, і лазнева-тэрмальнага комплексу, і іншых аддзелаў. Мне абяцалі заробак 4,3 млн беларускіх рублёў плюс прэмію. Цяпер я ўжо думаю: бог з ёй, з прэміяй! Пералічыце хоць бы заробак! 10 ліпеня я павінна была атрымаць грошы, але іх няма да гэтага часу, хоць на календары 28-е. Прадпрыемства віннае мне амаль 3 млн рублёў, астатнія грошы я атрымала ў дзень авансу», - апісвае сітуацыю Ганна.

Дзяўчына патлумачыла, што ў ліпені супрацоўнікі вымушана сышлі на два тыдні ў адпачынак за свой кошт, бо ў раёне адключалі гарачую ваду. А які аквапарк будзе працаваць у такіх варунках?

«Так, падчас адключэння гарачай вады прыбытку за кошт аквапарку не было. Але ж спартоўцы трэніруюцца, фрыстайлісты прыязджаюць на зборы. Так што нейкія грошы на рахунак кампаніі ўсё роўна павінны былі паступаць», - перакананая мянчанка.

З пытаннямі аб рэальнай сітуацыі ў спарткомплексе «Фрыстайл» журналісты звярнуліся да дырэктара прадпрыемства Валянціна Ананьева.

«Паколькі ў нас не было гарачага водазабеспячэння з 9 да 22 ліпеня, атрымліваць які б там ні быў прыбытак мы проста не маглі. На рахунку прадпрыемства не было грошай. Я растлумачыў супрацоўнікам, што калі грошай няма, іх няма адкуль узяць. Мы былі на тэхабслугоўванні, фактычна закрытыя. Так будзе кожны год, бо сваёй кацельні ў нас няма», - адказаў дырэктар спарткомплексу.

Са слоў дырэктара, вялікаму калектыву складана растлумачыць рэальныя праблемы прадпрыемства: усіх цікавяць толькі ўласныя клопаты.

«Мы дзяржаўнае прадпрыемства, наш заснавальнік - Міністэрства спорту і турызму. Таму ўсе нашы прыбыткі - гэта толькі тое, што мы зарабляем гаспадарчай дзейнасцю. Мы чацвёрты дзень працуем. Учора заплацілі паўмільярда падаткаў, бо падаткі ў нашай краіне плацяцца ў першую чаргу. А з сённяшняга дня пачынаем выплачваць заробак усім, ад прыбіральшчыц да кіроўнага звяна. Цягам тыдня ўсе запазычанасці ў заробку будуць выплачаныя», - запэўніў Валянцін Ананьеў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках