16 красавiка 2024, aўторак, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начальнік пошты ў Жодзіна краў пенсіі

2
Начальнік пошты ў Жодзіна краў пенсіі

Жодзінскі гарадскі аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу ў дачыненні да былога начальніка аднаго з паштовых аддзяленняў горада.

Падставай для распачынання крымінальнай справы паслужылі матэрыялы праверкі, праведзенай супрацоўнікамі аддзялення ў барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Жодзінскага ГАУС. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе СК.

Высветлілі, што падазраваная, працуючы на пасадзе начальніцы аддзялення паштовай сувязі, выкарыстоўвала нададзеныя ёй паўнамоцтвы ў карыслівых мэтах. Цягам года службовая асоба, уносячы ілжывыя звесткі ў справаздачныя дакументы, сістэматычна выкрадала грашовыя сродкі, якія прызначаліся для выплаты пенсій і дапамог мясцовым жыхарам.

Падчас расследавання ўжо ўстаноўлена амаль 10 пацярпелых, якія ў тэрмін не атрымалі належныя пенсійныя выплаты ці атрымалі іх не ў поўным аб'ёме.

Дзеянні падазраванай кваліфікаваныя следствам як крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках