23 красавiка 2024, aўторак, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Хербст: Расея пойдзе далей, калі яе не спыніць ва Украіне

3
Джон Хербст: Расея пойдзе далей, калі яе не спыніць ва Украіне
ДЖОН ХЕРБСТ

Былы амбасадар ЗША ў Кіеве Джон Хербст мяркуе, што ваенная агрэсія Расеі пашырыцца за межы Украіны, калі яе не спыніць.

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю карэспандэнту грузінскай службы "Голасу Амерыкі".

Паводле вызначэння Джона Хербста, Расея вядзе вайну супраць Украіны. Яна спрабуе гэта рабіць таемна, аднак гэта ў яе дрэнна атрымліваецца. "Гэта - частка палітыкі Крамля, якая прывядзе да агрэсіі за межамі Украіны, калі Расею не спыніць цяпер", - мяркуе былы амбасадар.

У гэтай сувязі патрэбныя больш жорсткія санкцыі ЗША і Еўрапейскага звязу супраць Расеі ў якасці больш высокага кошту за агрэсію, мяркуе Хербст. Неабходнасць гэтага відавочная, калі ацаніць парушэнні Менскіх пагадненняў, якія маюць месца. Так, паводле звестак Хербста, з моманту заключэння Менскіх дамоўленасцяў у лютым прарасейскія сілы на ўсходзе Украіны акупавалі яшчэ 200 кв. км тэрыторыі, захапілі 28 населеных пунктаў, забілі 178 украінскіх вайскоўцаў. Гэта робіцца не маштабнымі, малапрыкметнымі дзеяннямі, падтрымліваючы ўражанне, што Менскія дамоўленасці застаюцца ў дзеянні.

Пасол Хербст станоўча ацаніў інфармацыю аб магчымай пастаўцы Пентагонам ва Украіну контрбатарэйнага радара. Паводле яго ацэнак, 75-80% страт украінскіх узброеных сіл з'яўляюцца вынікам менавіта далёкіх ракетных абстрэлаў прарасейскімі сіламі. Таму пастаўка такога радара ўмацуе абарону і дапаможа выратаваць жыцці ўкраінскіх вайскоўцаў. Хербст нагадаў, што ў падрыхтаваным у гэтым годзе дакладзе Атлантычная Рада рэкамендавала штогод пастаўляць Украіне вайсковай дапамогі на 1 млрд даляраў, у тым ліку і сучасныя супрацьтанкавыя ракетныя комплексы "Джавелін".

Акрамя таго, Хербст выказаўся за ўмацаванне вайсковай прысутнасці ў новых краінах - чальцах NATO, у тым ліку, размяшчэнне амерыканскіх вайскоўцаў, асабліва ў краінах Балтыі.

Джон Хербст - адзін з самых паслядоўных ў Вашынгтоне прыхільнікаў рашучых дзеянняў ЗША да агрэсіі Расеі супраць Украіны. У мінулым прафесійны дыпламат, амбасадар ЗША ва Украіне і Узбекістане, Хербст кіраваў Цэнтрам складаных аперацый ва Універсітэце нацыянальнай абароны ЗША, узначальваў Офіс каардынатара ў рэканструкцыі і стабілізацыі пры дзярждэпартаменце. Цяпер пасол Хербст кіруе Цэнтрам Еўразіі Дзіну Патрысіу ў Атлантычнай Радзе - уплывовай няўрадавай арганізацыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках