28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валютны прыбытак Беларусі знізіўся на $5 мільярдаў

7
Валютны прыбытак Беларусі знізіўся на $5 мільярдаў

У першым паўгоддзі 2015 валютны даход Беларусі склаў 16,7 млрд даляраў.

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ён знізіўся на 4,9 млрд даляраў. Пры гэтым, як інфармуе БелаПАН, сальда замежнаэканамічных плацяжоў Беларусі за кошт больш значнага зніжэння імпарту склалася станоўчым.

Дарэчы, у чэрвені валютныя паступленні Беларусі ад экспарту тавараў і паслуг, даходаў і трансфэртаў склалі 3,1 млрд даляраў. Гэта ніжэй за чэрвень 2014-га на 19,8%.

Значнае зніжэнне валютнага прыбытку Беларусі тлумачыцца пераважна скарачэннем аб'ёму экспарту тавараў.

Адначасова са скарачэннем экспартнага даходу Беларусі адбылося яшчэ больш значнае зніжэнне плацяжоў за мяжу. Так, плацяжы Беларусі за мяжу скараціліся за год на 26,3%. У першай палове 2014 яны складалі 20,3 млрд даляраў, у першым паўгоддзі 2015 - 15 млрд даляраў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках