19 красавiка 2024, Пятніца, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўніка мінфінансаў Грэцыі абвінавачваюць ва ўзломе рахункаў падаткаплацельшчыкаў

Экс-кіраўніка мінфінансаў Грэцыі абвінавачваюць ва ўзломе рахункаў падаткаплацельшчыкаў
Яніс ВАРУФАКІС
ФОТА: REUTERS

Затрымка з судом над Янісам Варуфакісам можа быць справакаваная толькі парламентам, па-ранейшаму кантраляваным партыяй «СІРЫЗА».

Былы кіраўнік міністэрства фінансаў Грэцыі Яніс Варуфакіс можа паўстаць перад судом паводле абвінавачвання ва ўзломе рахункаў падаткаплацельшчыкаў, піша «Дождж» са спасылкай на выданне The Times.

Паведамляецца, што суд ужо накіраваў справу экс-міністра ў парламент, які можа прагаласаваць за пазбаўленне яго недатыкальнасці. Пасля гэтага, гаворыцца ў артыкуле, Варуфакіс можа быць падвергнуты крымінальнаму пераследу за нібыта таемны ўзлом рахункаў падаткаплацельшчыкаў пры падрыхтоўцы выхаду краіны з еўразоны падчас нядаўніх перамоваў з міжнароднымі крэдыторамі.

Акрамя гэтага, пракуратура Грэцыі завяла некалькі спраў супраць каманды экспэртаў, якія нібыта прыцягваліся Варуфакісам для «таемнай падрыхтоўкі гэтага плана». Выданне адзначае, што ў лік гэтых спецыялістаў уваходзіць сусветна вядомы эканаміст Джэймс Гелбрэйт.

«Гэта можа адбыцца вельмі хутка. Пытанне толькі ў тым, як хутка будзе дзейнічаць парламент, кантраляваны партыяй «СІРЫЗА», чальцом якой з'яўляецца Варуфакіс. Працэс на нейкі час можа прыпыніцца», - сказала дэпутат ад апазіцыі Ганна Асімакапулу.

Нагадаем, Яніс Варуфакіс сышоў у адстаўку 6 ліпеня пасля рэферэндуму ў пытанні аб патрабаваннях еўракрэдытораў. Свой сыход ён патлумачыў нежаданнем некаторых удзельнікаў перамоваў бачыць яго на сустрэчах міністраў фінансаў. Пасаду міністра фінансаў краіны цяпер займае Эўклід Цакалотас.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках