29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рух трамваяў па вуліцы Казлова ў Менску абяцаюць аднавіць у верасні

Рух трамваяў па вуліцы Казлова ў Менску абяцаюць аднавіць у верасні

Участак па вуліцы Казлова ад плошчы Змітрака Бядулі да вуліцы Батанічнай зараз зачынены на рэканструкцыю трамвайных шляхоў.

Гэтая праца актыўна вядзецца, і з 1 ліпеня быў пачаты яе другі этап. Адкрыццё трамвайнага руху на гэтым участку запланавана на верасень гэтага года, паведамілі сёння на прэс-канферэнцыі прадстаўнікі «Мінсктранса», піша onliner.by.

«Задача стаіць адкрыць рух трамваяў у верасні. Цалкам увесь участак па вуліцы Казлова. Работы вядуцца па плане, галоўнае, каб не было ніякіх пытанняў з арганізацыяй інжынерных сетак і т. д.», - адзначылі ў «Мінсктрансе».

А вось каля чыгуначнага вакзала трамваі з'явяцца яшчэ не хутка. У «Мінсктрансе» пацвердзілі, што трамвайны рух па вуліцы Бабруйскай закрыты да канца сакавіка 2017 года, што звязана з будаўніцтвам трэцяй лініі менскага метро. Пытанне адкрыцця трамвайнага руху наўпрост звязана з тэрмінамі здачы станцый метрапалітэна.

Пакуль наўзамен трамваяў пасажыраў развозяць часовыя аўтобусныя маршруты. Яны арганізаваныя такім чынам, каб ахопліваць патрэбны ўчастак, які застаўся без трамвайнага руху, і пры гэтым улічвалася неабходнасць разваротных кольцаў для аўтобусаў, каб не ствараць праблем для транспартнага патоку. У «Мінсктрансе» адзначаюць, што на гэты момант аўтобусныя маршруты спраўляюцца з пасажырапатокам. Калі сітуацыя зменіцца, інтэрвал руху будзе скарочаны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках