28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пентагон адключыў электронную пошту начальнікаў штабоў праз хакераў

Пентагон адключыў электронную пошту начальнікаў штабоў праз хакераў
ФОТА: AFP/GETTY IMAGES

Серверы электроннай пошты Камітэта начальнікаў штабоў войска ЗША былі адключаныя праз «падазроную актыўнасць».

Праз гэта рабочай пошты пазбавіліся старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў Марцін Дэмпсі і сотні вайсковых і цывільных супрацоўнікаў установы. Цяпер ім выдзелены часовы доступ да перапіскі, паведамляе руская служба BBC.

Са слоў прадстаўніцы Пентагона Валерыі Хендэрсан, гаворка ідзе не пра тыя серверы, на якіх знаходзіцца сакрэтная перапіска. Аднак якая прырода «падазронай актыўнасці», Хендэрсан не ўдакладніла.

Над праблемай працуе вайсковы штаб інтэрнэт-аперацый. Інфармацыі аб меркаваных крыніцах атакі пакуль няма.

Гэта не першае паведамленне апошнім часам аб кампутарных нападах на амерыканскія вайсковыя і грамадзянскія ўстановы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках