25 красавiка 2024, Чацвер, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самагубства гомельскай выкладчыцы спісалі на стомленасць

15
Самагубства гомельскай выкладчыцы спісалі на стомленасць

Скончаная праверка паводле факту смерці выкладчыцы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францішка Скарыны.

14 красавіка жанчыну знайшлі павешанай на лесвічнай пляцоўцы ля кватэры, якую ёй не дазволілі прыватызаваць. Праверку праводзіў Гомельскі гарадскі аддзел СК.

- Жанчына ўчыніла самагубства праз павешанне на лесвічнай пляцоўцы сёмага паверха. На гэтай жа пляцоўцы размешчаныя дзверы ў яе кватэру, - распавяла tut.by афіцыйная прадстаўніца УСК Гомельскай вобласці Марыя Крываногава. - Падчас агляду месца здарэння ўстаноўлена, што парадак у кватэры не быў парушаны, слядоў барацьбы не выяўлена, не было і слядоў узлому ўваходных дзвярэй. На канапе знойдзеная перадсмяротная запіска.

Устаноўлена, што жанчына знаходзілася ў дэпрэсіўным стане. Апошнім часам яна скардзілася на стомленасць, разбіты стан, выкліканы дрэнным сном. Да гэтага ў яе ўжо была спроба звесці рахункі з жыццём.

- У дзень трагедыі былы муж прыехаў да яе з самай раніцы, каб адвезці ў медыцынскую ўстанову з нагоды зацяжной дэпрэсіі. Але падняўшыся на паверх, дзе жыла былая жонка, убачыў яе павешанай. На лесвічнай пляцоўцы нікога не было. У гэты час сусед, які ўбачыў цела першым, ужо тэлефанаваў у міліцыю са сваёй кватэры, - распавяла Марыя Крываногава.

Было праведзена некалькі экспэртыз. Прынамсі, згодна з заключэннем судмедэкспертызы, смерць жанчыны наступіла ад механічнай асфіксіі пры павешанні. Пасмяротная судова-псіхіятрычная экспэртыза паказала, што ў перыяд, які папярэднічаў самагубству, у яе дыягнаставалі дэпрэсіўны стан. Такім чынам, ўстаноўлена, што быў здзейснены суіцыд, прычынай якога стала дэпрэсія.

Асоб, якія маюць дачыненне да смерці жанчыны, не ўстаноўлена, паведамілі ў УСК Гомельскай вобласці.

Пры гэтым следчыя сцвярджаюць, што здзяйсненне суіцыду не было звязанае з выкананнем ёю прафесійных абавязкаў: не было пагрозы звальнення, накладання дысцыплінарнага спагнання, высялення са службовага жылля за якія-небудзь правіны.

Сведкі распавядалі, што цягам апошніх месяцаў да моманту трагедыі паводзіны выкладчыцы ўніверсітэта прыкметна змянілася: яна стала рассеянай, замкнёнай. Пра намер здзейсніць суіцыд нікому не распавядала.

Аднак пра прычыну такіх пераменаў нічога не паведамляецца. А справа ў тым, што ў 2014 годзе дом, у якім жыла загінулая, што ўважаўся да гэтага жылым домам, пастановай Эканамічнага суда з пазову гомельскага ўніверсітэта афіцыйна набыў статус інтэрната, пасля чаго жыхары дома, выкладчыкі ўніверсітэта, што спрабавалі прыватызаваць свае кватэры, у якіх пражылі па 20 і больш гадоў, пазбавіліся гэтага права. Менавіта праз боязь страціць жыллё ў выпадку страты працы ў жанчына і развілася дэпрэсія.

Нагадаем, загінулая была кандыдатам філалагічных навук, выкладала беларускую мову. Суседзі адклікаюцца аб ёй як аб "ціхім, светлым чалавеку". Не так даўно 45-гадовая жанчына развялася з мужам, але прадаўжала падтрымліваць з ім стасункі.

Былы муж нярэдка наведваў яе і двух дарослых дзяцей, якія жылі разам з маці. Таксама калегі распавялі, што яна ні з кім не дзялілася сваім асабістай жыццём, "была скрытнай у гэтым плане" і што ў перадсмяротнай запісцы было адно-адзінае слова - "прабачце".

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках