23 красавiка 2024, aўторак, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пікет у Гомлі: «Якія выбары, калі расквітнела карупцыя?»

9
Пікет у Гомлі: «Якія выбары, калі расквітнела карупцыя?»
Кастусь Жукоўскі
ФОТА: «Радыё Свабода»

Гамельчукі пратэставалі супраць карупцыі і бязмежжа мясцовых уладаў.

У Гомлі затрымалі ўдзельнікаў пікету і журналістаў. Фрылансераў Канстанціна Жукоўскага і Наталлю Крывашэй затрымалі ля будынка Цэнтральнага РАУС а 14:00, паведамляе БелаПАН.

Журналісты здымалі на відэа таблічку на будынку Цэнтральнага РАУС, і ў гэты момант іх затрымалі. «Нас хапалі за рукі, лаяліся матам, пагражалі, цяпер даставілі ў аддзел і складаюць пратакол, пакуль невядома, паводле якага артыкула. Нас затрымалі незаконна абсалютна. Я гэта звязваю з надыходзячымі выбарамі і звязаным з гэтым пераследам журналістаў», - заявіў ён.

Як выявілася, у Цэнтральным РАУС знаходзяцца таксама двое жыхароў Гомля, затрыманых за спробу правядзення пікету, - лекар Яўген Годар і ягоная жонка Аза Годар. Муж і жонка ўжо некалькі гадоў вядуць судовыя цяжбы ў сувязі з праблемамі жыллёвага кааператыва, у якім яны будавалі кватэру. 29 ліпеня яны спрабавалі правесці пікет, каб звярнуць увагу на праблемы, прынамсі, карупцыйныя.

«Мы з жонкай выйшлі з плакатам, дзе было напісана: «Якія выбары, калі расквітнела карупцыя?» - і Канстытуцыяй у руках. Але не паспелі разгарнуць плакат, як нас затрымала міліцыя і даставіла ў Цэнтральны РАУС. Цяпер на нас складаюць пратакол», - паведаміў Яўген Годар.

Журналісты Кастусь Жукоўскі і Наталля Крывашэй здымалі на відэа спробу правядзення пікету мужам і жонкай Годар.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках