28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Завадатараў «кітайскага бунту» ў Гомелі дэпартуюць з Беларусі

51
Завадатараў «кітайскага бунту» ў Гомелі дэпартуюць з Беларусі
Фота: gomel.today

Большасць кітайскіх рабочых, якія зладзілі шэсце з Добруша ў Гомель, караць не будуць - ні ў Беларусі, ні ў роднай краіне.

Пасля заканчэння кантракту яны спакойна вернуцца дадому. Праўда, на працу ў гэтую кампанію іх ужо наўрад ці паклічуць, піша tut.by.

У сваю чаргу гомельскія чыноўнікі збіраюцца разгледзець пытанне аб узмацненні жорсткасці патрабаванняў знаходжання кітайскіх будаўнікоў на тэрыторыі рэгіёну.

Старшыня канцэрна «Беллеспаперапрам» Юрый Назараў распавёў, што вялікая частка кітайскіх будаўнікоў знаходзіцца на сваіх працоўных месцах. А з тых 200, што прыйшлі ў Гомель, завадатарамі з'яўляюцца чалавек 10. На думку чыноўніка, хутчэй за ўсё, яны будуць дэпартаваныя з нашай краіны.

Нагадаем, учора кітайскія рабочыя, што занятыя на будаўніцтве ў Добрушы кардоннага камбіната, пакінулі свае працоўныя месцы і адправіліся ў Гомель, а адтуль збіраліся пайсці пешшу ў Менск. Такім чынам яны пратэставалі супраць нявыплаты заробку. Калону суправаджалі супрацоўнікі АМАПу са шчытамі і дубінкамі.

Акцыя пратэсту была спыненая толькі ўвечары - пасля перамоваў з супрацоўнікамі амбасады Кітая.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках